- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 13 па 14 красавіка на базе Аб'яднанага штаба АДКБ адбыліся кансультацыі прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ, Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ па пытанню « Аб арганізацыі і выкананні палётаў (транзіту) у паветранай прасторы дзяржаў - членаў АДКБ і міжнародных палётах авіяцыі ўзброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ».
У кансультацыях пад старшынствам начальніка ўпраўлення планавання прымянення Войск (Калектыўных сіл) АДКБ генерал-лейтэнанта Анатоля Якаўлева прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, штаба і Сакратарыята АДКБ.
У ходзе кансультацый разгледжаны, удакладнены і ўзгоднены прапановы па ўнясенні змяненняў у Пагадненне аб статусе фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ ад 10 снежня 2010 года і Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ у галіне перавозак воінскіх і іншых фарміраванняў, іх рухомай маёмасці, а таксама прадукцыі ваеннага прызначэння ад 15 верасня 2015 года.
Па выніках мерапрыемства генерал-лейтэнант Анатоль Якаўлеў адзначыў, што кансультацыі прайшлі плённа, у ходзе сумеснай работы ўдалося абмеркаваць прапановы па актуальных напрамках, максімальна зблізіць пазіцыі бакоў, узгадніць і пратакольна замацаваць дасягнутыя дамоўленасці.