- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 19 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».
Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым — маі 2023 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, а таксама на службу ў рэзерве грамадзян з ліку студэнтаў першага курса ўстаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для прадаўжэння адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу.
Прыняцце Указа дасць магчымасць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
Адначасова Указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.