Працягваецца сумеснае лётна-тактычнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі

Працягваецца сумеснае лётна-тактычнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі

Сёння ў рамках сумеснага лётна-тактычнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі авіяцыйныя падраздзяленні прадаўжаюць выконваць задачы па прызначэнні з усіх аэрадромаў ВПС і войск СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Лётныя экіпажы выконваюць баявое прымяненне на Ружанскім палігоне, падчас якога авіяцыя падаўляе СПА, наносіць паражэнне пунктам кіравання, вялікай колькасці тэхнікі і жывой сіле ўмоўнага праціўніка, пры гэтым ажыццяўляецца знішчальнае авіяцыйнае прыкрыццё ўдарных груп штурмавой і бамбардзіровачнай авіяцыі.

З аэрадрома Мачулішчы самалётам А-50 выконваюцца задачы па вядзенні паветранай разведкі і кіраванне экіпажамі шматмэтавых знішчальнікаў.

Улас. інф.