Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Абуз-Лясноўскі палігон

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Абуз-Лясноўскі палігон

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыбыў на 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тут размешчана расійская частка сумеснай рэгіянальнай групоўкі войск. На палігоне Прэзідэнт заслухаў даклад аб завяршэнні баявога зладжвання яе часцей і злучэнняў.

- Таварыш Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, злучэнні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі сумесна з падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на палігонах Рэспублікі Беларусь правялі вучэнні, камандна-штабныя трэніроўкі ў рамках правядзення трэніровак саюзных сіл, - далажыў кіраўніку дзяржавы прадстаўнік расійскіх Узброеных сіл.

Паводле слоў ваеннаслужачага, у прыватнасці, сумесныя вучэнні правялі мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні, спецыяльныя войскі, у тым ліку падраздзяленні СПА.

- На дадзеным этапе падраздзяленні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі гатовы да выканання задач па прызначэнні. Хацелася б падзякаваць Вам асабіста за аказаную дапамогу ў разгортванні, аказанне дапамогі ў забеспячэнні ў частцы мерапрыемстваў, якія датычацца падрыхтоўкі асабовага складу, - дадаў ён.

- Агульную справу робім, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Улас. інф.