Сустрэча з працоўнымі калектывамі горада Бабруйска

Сустрэча з працоўнымі калектывамі горада Бабруйска

Прадстаўнікі ўрада і сілавога блока краіны правялі сустрэчу з працоўнымі калектывамі ААТ «Белшына», «Славянка», «Чырвоны харчавік», «УКГ «Бабруйскаграмаш» і іншых прадпрыемстваў горада Бабруйска.

Перад работнікамі прадпрыемстваў выступілі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па баявым кіраванні генерал-маёр Валерый Гнілазуб, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Церабаў, старшыня Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Анатоль Лапо, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка.

Спікеры праінфармавалі бабруйчан па пытаннях ваенна-палітычнага становішча ў краіне, эканомікі дзяржавы.

Маёр Сяргей Дзямінскі, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча