«Нам важна зберагчы сваё»

«Нам важна зберагчы сваё»

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін паразмаўляў з прадстаўнікамі СМІ ў час наведвання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Абуз-Лясноўскага палігона Брэсцкай вобласці. Вось што адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства:

- У нас ёсць дакладнае разуменне і выпрацавана сістэма абсталявання і мадэрнізацыі Узброеных Сіл.

Не выпадкова Кіраўнік дзяржавы гаварыў, што гэта пятая мадэрнізацыя Узброеных Сіл.

У Генеральным штабе пастаянна адсочваюць абстаноўку: як змяняюцца формы і спосабы прымянення ўзбраення, якая новая зброя з'яўляецца. Зыходзячы з гэтага, мы вызначаем, што нам неабходна.

Кіраўнік дзяржавы вельмі правільна сказаў, што мы не павінны гнацца за звышдарагім узбраеннем. Мы павінны зыходзіць з аптымальнай дастатковасці і эфектыўнасці, звяртаем увагу на тое, што трэба, перш за ўсё, для абароны нашай краіны.

У свеце больш робіцца наступальнага ўзбраення. А на сённяшняй дэманстрацыі вы бачылі, перш за ўсё, абарончае ўзбраенне.

Напрыклад, для процідзеяння беспілотным лятальным апаратам. Для паказу была выстаўлена цэлая лінейка БПЛА. Частка з іх ужо знаходзіцца на ўзбраенні нашай арміі.

Асноўны напрамак тут - разведка. Ударных беспілотных лятальных апаратаў мы не робім і лічым, што яны не патрэбны нашай краіне, бо гэта своеасаблівая праява агрэсіі.

Мы да гэтага не імкнемся, нам важна зберагчы сваё. Многія беспілотныя лятальныя апараты, асабліва квадракоптары, простыя ў засваенні і спецыяльнай падрыхтоўкі аператара не патрабуюць. БПЛА сёння ёсць ужо ў кожнай роце, мы іх выкарыстоўваем. Наша моладзь цудоўна асвойвае новыя тэхналогіі.

Улас. інф., фота Яна Гарбанюка