- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
20 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе рэспубліканскі суботнік.
Для якаснай падрыхтоўкі і правядзення суботніка ва ўсіх органах ваеннага кіравання, злучэннях, воінскіх часцях і арганізацыях створаны рабочыя групы.
У гэтым годзе намаганні воінскіх калектываў будуць сканцэнтраваны на добраўпарадкаваннасцi і прывядзенні ў належны стан тэрыторый, паркаў воінскіх часцей, замацаваных за воінскімі часцямі мемарыялаў і помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, навядзенні парадку на рабочых месцах.
Заробленыя і сабраныя ў добраахвотным парадку грашовыя сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку – на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, уключаных у рэспубліканскія і рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.