- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл з 9 жніўня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Віктара Гулевіча праводзіцца другі этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны горада Мінска.
У рамках праверкі камісіяй Генеральнага штаба Узброеных Сіл будзе ацэнена эфектыўнасць работы службовых асоб гарадскога выканаўчага камітэта і трох раённых адміністрацый па кіраўніцтву фарміраваннем тэрытарыяльных войск і выкананнем вучэбна-баявых задач.
У правяраемых раёнах сталіцы будуць сфарміраваны штабы тэрытарыяльнай абароны і воінскія часці тэрытарыяльных войск, якім трэба будзе вырашаць задачы па ахове аб'ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і ўдзельнічаць у забеспячэнні грамадскага парадку сумесна з органамі ўнутраных спраў. З запасу на ваенныя зборы плануецца прызваць больш як 300 ваеннаабавязаных.
Як адзначыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч, мэру горада Мінска пастаўлена задача на фарміраванне тэрытарыяльных войск трох раёнаў (Савецкі, Першамайскі і Цэнтральны) з прызывам больш як 300 ваеннаабавязаных. Мерапрыемства з'яўляецца завяршальным у рамках праверкі ўзроўню падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны сталіцы, першы этап праверкі праведзены з 17 па 28 студзеня.