Бітва за ўраджай

Бітва за ўраджай

Па традыцыі Узброеныя Сілы аказваюць дапамогу сельскагаспадарчаму сектару краіны ва ўборцы ўраджаю.

Ваенныя вадзіцелі дапамагаюць у перавозцы збожжа, разлікі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны дзяжураць на палях на выпадак узнікнення пажаранебяспечнай сітуацыі.

Цяпер ваеннаслужачыя задзейнічаны ў Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцях. Па заявах аграрыяў, аказваемая ваеннаслужачымі дапамога значна павышае якасць уборачнай кампаніі, усё выконваецца па-ваеннаму дакладна і аператыўна.

Як вядома, ва ўборцы ўраджаю не можа быць дробязяў - ад абароны ўборачнай і зернесушыльнай тэхнікі і палёў ад пажараў, да забеспячэння захаванасці намалочанага збожжа ад поля да свірана.

Гарантаванне харчовай бяспекі з'яўляецца найважнейшай дзяржаўнай задачай.

Улас. інф.