- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Брэсце адбыўся круглы стол на тэму «Вялікая Айчынная вайна: пытанні захавання гістарычнай памяці». Удзел у ім прымалі прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, беларускія і расійскія эксперты, гісторыкі і журналісты.
У ходзе дыскусіі памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі расказаў аб формах работы па патрыятычнаму выхаванню, якія выкарыстоўваюць ва Узброеных Сілах у рабоце з ваеннаслужачымі і грамадзянскай моладдзю. Так, напрыклад, на сённяшні дзень дзейнічае каля 50 ваенна-патрыятычных лагераў на базе воінскіх часцей і злучэнняў. Нядаўна ваеннае ведамства падвяло вынікі патрыятычных акцый патрыятычных конкурсаў, арганізаваных Міністэрствам абароны.
— Больш за 5000 работ прадставілі юнакі і дзяўчаты. На конкурс відэаролікаў «Гісторыя маёй малой Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны» былі дасланыя ўнікальныя работы, якія бралі за душу. Для таго каб работы маглі ўбачыць як мага больш людзей, іх размясцілі на афіцыйным сайце Міністэрства абароны, — расказаў Леанід Віктаравіч. — Цікавая і такая форма работы з моладдзю, як «жывы ўрок». Тэлекампанія «Ваен ТБ» стварае шэраг кароткіх дакументальных фільмаў, стужак, ролікаў, якія будуць расказваць пра памятныя і трагічныя месцы на тэрыторыі Беларусі. Першы ролік апавядае пра адну са страшных старонак нашай гісторыі — дзіцячага канцлагера «Чырвоны Бераг».
У заключнай частцы круглага стала генерал-маёр Леанід Касінскі прапанаваў стварыць маштабныя інфармацыйныя праекты па патрыятычным выхаванні ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Улас. інф., фота Алены Заціркі