- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Цырымонія ўскладання вянкоў і кветак адбылася на плошчы Перамогі ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Цырымонія пачалася ў 4 гадзіны раніцы. Вянкі і кветкі да абеліска Перамогі ўсклалі кіраўнікі сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі прыняла ўдзел і дэлегацыя ад ваеннага ведамства на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным.
Таксама ўшанавалі памяць герояў афіцэры часцей Мінскага гарнізона, курсанты Інстытута пагранічнай службы, ветэраны-пагранічнікі, актывісты БРСМ, мінскія школьнікі і іншыя.
Улас. інф., фота Яна Гарбанюка