КШВ з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння

КШВ з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння

З 14 па 16 чэрвеня пройдзе камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па тылу - начальніка тылу Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Андрэя Бурдыкі.

Асноўнымі мэтамі вучэння з'яўляюцца:

• удасканаленне зладжанасці органаў ваеннага кіравання тылавога забеспячэння ў кіраванні падпарадкаванымі сіламі і сродкамі пры выкананні задач тылавога забеспячэння;

• павышэнне ўзроўню навучанасці органаў ваеннага кіравання, воінскіх часцей і арганізацый тылу па пытаннях забеспячэння ўстойлівага функцыянавання сістэмы тылавога забеспячэння, павышэння жывучасці падраздзяленняў і аб'ектаў тылу;

• трэніроўка практычных навыкаў асабовага складу воінскі часцей і падраздзяленняў тылавога забеспячэння ў выкананні задач у адпаведнасці з прызначэннем ва ўмовах абстаноўкі, якая дынамічна змяняецца.

Правядзенне мерапрыемстваў накіравана на якасную падрыхтоўку падраздзяленняў і арганізацый тылавога забеспячэння да выканання задач па прызначэнні ў сучасных умовах абстаноўкі.