У добры шлях, сувораўцы!

У добры шлях, сувораўцы!

Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча развіталася са сваімі выхаванцамі 66-ы раз.

На ўрачыстай цырымоніі выпуску выпускнікі атрымалі атэстаты з рук ганаровых гасцей. Сямёрам з іх уручыў атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Жук, які таксама ў свой час скончыў Мінскае СВУ.

У сваёй віншавальнай прамове, з якой Андрэй Уладзіміравіч звярнуўся да юнакоў, ён асабліва адзначыў, што выхаваныя на слаўных баявых традыцыях, выпускнікі вучылішча ўпісалі нямала яркіх старонак у гісторыю савецкіх і беларускіх Узброеных Сіл, прымнажаюць і сёння дасягненнямі ў вучобе і спорце. Менавіта выпускнікам трэба будзе ў хуткім будучым узяць на сябе адказнасць у забеспячэнні бяспекі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Несумненна, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча назаўжды застанецца верным першапачатковай мэце свайго стварэння: выхоўваць юнакоў у духу высокай грамадзянскасці, маральнасці і патрыятызму. У сучасных умовах як ніколі менавіта гэтыя якасці запатрабаваны грамадствам.

Шмат наказаў і пажаданняў пачулі сувораўцы і ад гасцей урачыстасці - намесніка Міністра абароны па ўзбраенні - начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Сяргея Сіманенкі, камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Аляксандра Навуменкі, выпускніка першага выпуску МСВУ, старшыні «Кадэцкае брацтва» генерал-палкоўніка ў адстаўцы Пятра Чавуса, ад выкладчыкаў.

У сваю чаргу старэйшы віцэ-сяржант Артур Вазенкоў, які выступаў ад імя сваіх таварышаў, паабяцаў з гонарам несці званне сувораўца, шанаваць традыцыі кадэцкага братэрства, стаяць на абароне праўды, дабра і справядлівасці, быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

- Дарогу здужае ідучы ... Гэтымі словамі нас сустракалі пяць гадоў таму. І сёння хочацца выказаць вялізную падзяку любімым настаўнікам і афіцэрам. Дзякуючы вашым намаганням мы атрымалі прыклад устойлівасці, вытрымкі і рашучасці ў дасягненні мэты. Шлях, пройдзены намі ў родным сувораўскім вучылішчы, быў нялёгкім. Мы прайшлі дарогу жыцця, і гэтай дарогай будзем шанаваць заўсёды! І пунсовы пагон, які сагравае душу, не дазволіць нам ні здрадзіць, ні згарнуць са шляху!

Адгучалі словы на дарогу, атрыманы доўгачаканыя атэстаты, уручаны нагрудныя знакі сувораўцаў… Ну а затым – развітанне з Баявым Сцягам і ўрачысты марш. У добры шлях, сувораўцы!

Юлія Кібік, «Ваяр», фота Яна Гарбанюка