- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На тэрыторыі в/ч 89417 Ваенную прысягу прынялі больш за 400 ваеннаслужачых. Гэтыя бравыя хлопцы будуць праходзіць ратную службу ў злучэннях і воінскіх часцях сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
З гэтай знамянальнай падзеяй навабранцаў павіншаваў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч.
Наперадзе ў хлопцаў служба ў падраздзяленнях спецназа і дэсанта. А гэта інтэнсіўная баявая вучоба: скачкі з парашутам, стрэльбы, марш-кідкі, вучэнні і шмат цікавых мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі.
Маёр Алег Някала, «Ваяр», фота аўтара