- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Паўночнаатлантычны альянс працягвае падрыхтоўку да правядзення буйнейшага вучэння «Defender Europe – 2022».
У перыяд з 1 па 27 мая на палігонах і навучальных цэнтрах 19 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ў акваторыі Балтыйскага і Паўночнага мораў плануецца правядзенне маштабнага шматнацыянальнага вучэння «Абаронца Еўропы-2022».
Асноўнымі пытаннямі, якія плануюцца да адпрацоўкі ў ходзе вучэння, стануць:
адпрацоўка розных варыянтаў па перакідцы кааліцыйных груповак войск (сіл) у Еўропе;
праверка гатоўнасці і магчымасцей інфраструктуры еўрапейскіх дзяржаў па прыёме і размяшчэнні войск (сіл) узмацнення;
прымяненне кааліцыйных груповак войск (сіл) і іх усебаковае забеспячэнне ў ходзе правядзення аперацыі ва Усходняй Еўропе і Прыбалтыцы.
Правядзенне асноўных манеўраў запланавана на палігонах і ў цэнтрах палігоннай падрыхтоўкі сумежных з Рэспублікай Беларусь дзяржаў: «Адажы» (Латвія), «Пабрадэ» (Літва), «Жагань», «Ожыш» (Польшча) і навучальным цэнтры сухапутных войск «Драўска» (Польшча).
Ад узброеных сіл ЗША да вучэння будуць прыцягнуты:
больш за 12000 ваеннаслужачых;
80 адзінак танкаў;
150 адзінак баявых браніраваных машын;
50 адзінак артылерыі;
30 адзінак баявых верталётаў.
Ад краін-удзельніц (на тэрыторыі Польшчы):
каля 6000 ваеннаслужачых;
100 адзінак танкаў;
150 адзінак баявых браніраваных машын;
60 адзінак артылерыі.
Варта адзначыць, што на адзіным аператыўным фоне з шматнацыянальным вучэннем «Абаронца Еўропы-2022» спланавана правядзенне вучэнняў АВС НАТА «Хуткі адказ-2022» (на тэрыторыі Грузіі, Латвіі, Літвы, Паўночнай Македоніі і Нарвегіі) і нацыянальных УС Славакіі «Славацкі шчыт- 2022» на палігоне «Лешт» (Славакія).
Відавочна, што ў цяперашні час Паўночнаатлантычны альянс разглядае Ўсходне-еўрапейскі рэгіён, як найболей верагодны тэатр ваенных дзеянняў.