Дзякуй за службу!

Дзякуй за службу!

Каля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання ваеннаслужачых воінскіх часцей сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы.

У запас гэтымі днямі звальняюцца больш за 50 дэсантнікаў з 91-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання і 742-га палявога вузла сувязі.

Ваеннаслужачым, якія дабіліся лепшых вынікаў у службовай дзейнасці, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка ўручыў граматы, знакі адрознення і футболкі «Мерч Першага».

Падпалкоўнік Георгій Патапаў, «Ваяр», фота аўтара