- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь аб'яўляе адкрыты конкурсны адбор праектаў (работ), якiя фінансуюцца са сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства абароны ў 2013 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 357 ад 7 жніўня 2012 года «Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў». Запланаваны аб'ём інавацыйнага фонду на 2013 год – 853 112 тыс. рублёў.
Прыняць удзел у конкурсным адборы могуць арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству абароны (якія ўваходзяць у яго склад), а таксама навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі, незалежна ад падпарадкаванасці.
Заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў афармляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення адкрытага конкурснага адбору і экспертызы праектаў (работ) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2012 г. № 44.
Заяўкі накіроўваюцца ў адрас Міністэрства абароны ў тэрмін да 10 мая 2013 года на папяровым носьбіце.