Ахове працы - асаблівая ўвага

Ахове працы - асаблівая ўвага

Сёння ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшоў вучэбна-метадычны збор па тэме «Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы».

З прывітальным словам выступіў начальнік галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Іван Багуслаўскі. Ён павіншаваў прысутных з 20-годдзем стварэння службы аховы працы Узброеных Сіл і пажадаў ім плённай работы на карысць павышэння эфектыўнага функцыянавання сістэмы аховы працы ва Узброеных Сілах.

На вучэбна-метадычны збор быў вынесены шэраг пытанняў, такіх як:

парадак арганізацыі і абсталявання працоўных месцаў па ахове працы і правядзенне інструктажаў па ахове працы;

арганізацыя і правядзенне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы ва Узброеных Сілах;

патрабаванні да арганізацыі да правядзення агнявых работ у воінскіх часцях і арганізацыях Узброеных Сіл;

патрабаванні заканадаўства ў пытаннях прамысловай бяспекі;

асаблівасці забеспячэння сродкамі індывідуальнай аховы грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл.

Таксама падчас мерапрыемстваў былі адзначаны лепшыя супрацоўнікі. Ім былі ўручаны ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі.

Улас. інф., фота Уладзіміра Блінова