- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь стартаваў конкурс на лепшы відэаролік «Памяць аб мінулым захаваем», прысвечаны Году гістарычнай памяці.
У конкурсе могуць прыняць удзел дзеці ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Кожны ўдзельнік павінен прадставіць адзін відэаролік працягласцю да 3 хвілін, які ўяўляе сабой відэарасказ пра мемарыяльныя комплексы, помнікі, памятныя знакі, якія ўвекавечваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Конкурсныя работы накіроўваюцца ў дзяржаўную ўстанову «Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Ваяр» з паметкай «Конкурс на лепшы відэаролік «Памяць аб мінулым захаваем» на электронную паштовую скрыню info@mod.mil.by.
З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.
Улас. інф.