- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі ў перыяд з 29 па 31 сакавіка 2022 г. праводзіцца сумеснае мерапрыемства аператыўнай падрыхтоўкі з органамі ўпраўлення тэхнічным забеспячэннем - сумесная штабная трэніроўка.
Дадзеная трэніроўка з'яўляецца лагічным працягам сумеснай штабной трэніроўкі Узброеных Сіл, а актуальнасць яе правядзення абумоўлена, перш за ўсё, неабходнасцю завяршэння планавання тэхнічнага забеспячэння, удасканалення зладжанасці органаў ваеннага ўпраўленя пры арганізацыі тэхнічнага забеспячэння і падрыхтоўкай да камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл, у тым ліку спецыяльнага вучэння з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і стратэгічнага камандна-штабнога вучэння, удасканалення зладжанасці органаў ваеннага ўпраўлення пры арганізацыі тэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл.
Мэтамі трэніроўкі з'яўляюцца:
для структурных падраздзяленняў тэхнічнага забеспячэння МА і УС - падтрыманне зладжанасці ў рабоце функцыянальных груп (цэнтраў) упраўлення тэхнічным забеспячэннем на ўзроўні, які забяспечвае якаснае планаванне тэхнічнага забеспячэння;
для ўпраўленняў воінскіх часцей тэхнічнага забеспячэння - павышэнне практычных навыкаў службовых асоб у прыняцці рашэнняў, планаванні прымянення падпарадкаваных сіл і сродкаў.
Улас. інф., фота Яна Гарбанюка