- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння пад старшынствам начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўніка Анатоля Сідарава адбыліся кансультацыі прадстаўнікоў абаронных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ, Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ па ўзгадненню праекта Плана мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне крызіснага рэагавання.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі абаронных ведамстваў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, а таксама Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ.
Удзельнікі кансультацый прааналізавалі правядзенне міратворчай аперацыі ў Рэспубліцы Казахстан. Разгледзелі і абмеркавалі прапановы па ўдасканаленні механізмаў крызіснага рэагавання, прымянення міратворчых сіл за мяжой, а таксама арганізацыі міжнародных палётаў авіяцыі ўзброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ. Ажыццёўлена дапрацоўка і ўзгадненне праекта дакумента.
Па выніках кансультацый дасягнута дамоўленасць лічыць праект Плана ўзгодненым і гатовым да прадстаўлення яго на зацвярджэнне Старшыні Савета міністраў абароны АДКБ - Міністру абароны Рэспублікі Арменія.