«Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны стварае масавыя фэйкі»

«Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны стварае масавыя фэйкі»

Аб гэтым заявіў памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі:

- Сёння асноўнай характэрнай рысай дзейнасці ваенна-палітычнага кіраўніцтва Украіны з'яўляецца стратэгія стварэння масавых фэйкаў. Прычым разам з сіламі інфармацыйна-псіхалагічных аперацый Украіны яны ўжо самі заблыталіся, дзе ісціна, а дзе хлусня, і ў многія імі створаныя фэйкі, яны ўверавалі самі.

З ваеннага пункту гледжання такая пазіцыя не садзейнічае адэкватнай ацэнцы існуючага становішча, і, адпаведна, не можа садзейнічаць прыняццю рашэнняў у адпаведнай сітуацыі.

Ужо які дзень яны «заклапочаныя» маральным станам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Фэйк тапорны, нізкапробны, я б сказаў узроўню «3 клас другая чвэрць».

Зразумела, што ўлады Украіны даўно абазначылі Беларусь у якасці праціўніка. Я не буду казаць пра ўсе несяброўскія крокі на працягу многіх гадоў з боку кіраўніцтва Украіны, але варта згадаць нядаўняе. Так, падчас правядзення Украінай вучэння «Мяцеліца -2022», Беларусь і Расія, без усялякіх умоўнасцяў, разглядаліся як праціўнікі.

Узброеныя Сілы Беларусі сёння прадаўжаюць выкананне тых задач, якія вызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.

А кіраўніцтву Украіны, мусіць, варта паклапаціцца іншымі, важнейшымі на сённяшні дзень пытаннямі.