Міністр абароны Рэспублікі Беларусь прадставіў праекты Законаў Рэспублікі Беларусь

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь прадставіў праекты Законаў Рэспублікі Беларусь

Сёння Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у Палаце Прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадставіў праекты Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў» і «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб міратворчай дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 6 кастрычніка 2007 года».

У першым Законе размова ідзе аб прадаўжэнні на 25 гадоў тэрміну дзеяння міжурадавых пагадненняў, якія рэгламентуюць размяшчэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь радыёстанцыі Вілейка і Вузла Баранавічы сістэмы папярэджання аб ракетным нападзенні.

Другім Законам выказана згода на абавязковасць для Рэспублікі Беларусь Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб міратворчай дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 6 кастрычніка 2007 года.

Пратаколам уносяцца змяненні ў Пагадненне аб міратворчай дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 6 кастрычніка 2007 года, якія ўдакладняюць механізм удзелу (задзейнічання) падраздзяленняў міратворчых сіл АДКБ у міратворчых аперацыях, якія праводзяцца пад эгідай ААН, што значна пашырыць сферу іх дзеяння пры выкананні ўскладзеных на іх задач па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, а таксама будзе садзейнічаць умацаванню іміджу і аўтарытэту АДКБ на міжнароднай арэне.

Улас. інф., фота БЕЛТА