- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Латвійскай Рэспубліцы 15-17 лютага праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі па пытаннях кантролю за ўзбраеннямі.
У рамках рабочай сустрэчы разглядаюцца пытанні выканання Дамоўленасці паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспецы ад 5 сакавіка 2004 года.
Бакі абмяркуюць прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прымяняемых дадатковых мер даверу і бяспекі, а таксама ўзгодняць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.