Заслужаныя ўзнагароды

Заслужаныя ўзнагароды

Сёння Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным спецыялістам розных сфер дзейнасці.

– Прыемна бачыць усіх вас тут сёння напярэдадні важнай палітычнай падзеі – Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства беларускі лідэр.

Прэзідэнт адзначыў, што сярод узнагароджаных шырока прадстаўлены людзі ў пагонах, пад абаронай якіх дзяржаўная граніца, бяспека краіны і жыццё кожнага беларуса.

– Дзякуй за службу, вернасць і рашучасць у супрацьстаянні ўсім знешнім і ўнутраным пагрозам, – адзначыў Галоўнакамандуючы.

Сярод дастойных людзей у пагонах, аб якіх гаварыў Аляксандр Лукашэнка - прадстаўнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Намеснік начальніка Генеральнага штаба - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення генерал-маёр Павел Муравейка за ўзорнае выкананне воінскага абавязку атрымаў з рук Кіраўніка дзяржавы ордэн «За службу Радзіме» ІІ ступені, а палкоўнік Аляксей Кандрашоў, намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба, удастоены ордэна «За службу Радзіме» III ступені.

Генерал-маёр Павел Муравейка:

– Гэта знакавы дзень для любога афіцэра. У промнях гэтай узнагароды бачныя заслугі калектыву, які знаходзіцца за маёй спіной і які ўжо не раз даказаў сваё майстэрства і прафесіяналізм.

Улас. інф., фота Аляксандра Іванова