Паведамленне прэс-службы

Паведамленне прэс-службы

Прэс-рэлізы, інфармацыйныя матэрыялы па праверцы, фота- і відэаінфармацыя штодзень будзе размяшчацца на інтэрнет-партале Міністэрства абароны.

Журналісты могуць атрымаць фота-, відэаінфармацыю аператыўна і на бязвыплатнай аснове.

Падчас праверкі запланаваны брыфінг афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны для акрэдытаваных журналістаў аб парадку работы прадстаўнікоў СМІ. Час брыфінгу - 16.30 8 лютага. Месца правядзення - прэс-цэнтр ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» (вул. Максіма Багдановіча, 29).

У перыяд правядзення другога этапа праверкі - з 10 па 20 лютага даецца магчымасць прадстаўнікам СМІ ажыццявіць выезд на палігоны (участкі мясцовасці), дзе будзе праводзіцца розыгрыш практычных дзеянняў войск. Максімальная колькасць журналістаў - да 40.

З улікам магчымасцей па размяшчэнні журналістаў на палігонах (участках мясцовасці), неабходнасці забеспячэння мер бяспекі, а таксама прадастаўлення магчымасці прадстаўнікам максімальнай колькасці СМІ прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах, фарміраванне спісаў акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь журналістаў будзе ажыццяўляцца па прынцыпу «першы звярнуты ўключаецца», з разліку адзін - два прадстаўнікі.

Заяўкі неабходна даслаць да 15.00 гадзін 04.02.2021 г. на электронны адрас press@mod.mil.by (даведка па тэлефонах 297-28-47, 297-12-88). Замежным журналістам папярэдне неабходна прайсці працэдуру часовай акрэдытацыі пры МЗС Беларусі (https://mfa.gov.by/acreddit/time/).