«На сённяшні дзень пытанне ваеннай бяспекі стаіць вельмі востра» (відэа)

«На сённяшні дзень пытанне ваеннай бяспекі стаіць вельмі востра» (відэа)

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін пасля нарады ў Лунінецкім раёне па ўмацаванні ваеннай бяспекі Беларусі:

«На сённяшні дзень пытанне ваеннай бяспекі стаіць вельмі востра. Мы павінны, абавязаны прымаць рашэнні па абароне нашай краіны Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт удзяляе ўвагу развіццю і стану Узброеных Сіл. І сёння ў гэтым гарадку мы абмеркавалі сістэмы СПА, якія існуюць, напрамкі іх далейшага развіцця як у сярэдняй, так і ў доўгатэрміновай перспектыве да 2040 года.

Гэты ваенны гарадок мы захавалі, у яго вялікая будучыня. Тут зараз размяшчаюцца і будуць размяшчацца новыя воінскія часці».

Улас. інф., фота: Ян Гарбанюк, «Ваяр»