Аляксандр Лукашэнка наведвае з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць

Аляксандр Лукашэнка наведвае з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў Лунінецкім раёне наведае ваенныя аб'екты, дзе яму даложаць аб арганізацыі і выкананні задач баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. Тут жа пройдзе нарада па ўмацаванні ваеннай бяспекі Беларусі.