- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У малой зале Палаца Рэспублікі прайшоў урачысты канцэрт, прысвечаны дню ўтварэння Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Ганаровымі гасцямі свята сталі Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч і памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі.
Для гасцей артысты падрыхтавалі насычаную музычную і танцавальную праграму.
Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр».