- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Кантынгент Калектыўных міратворчых сіл АДКБ вернецца з Казахстана ў пункты пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыі сваіх краін адразу пасля завяршэння контртэрарыстычнай аперацыі, для якой яны накіроўваліся. Аб гэтым заявіў журналістам Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, каменціруючы вынікі пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Паводле яго слоў, лідэры краіны АДКБ абмяркоўвалі сёння ў ліку пытанняў і тэрміны вяртання кантынгенту Калектыўных міратворчых сіл АДКБ.
- Кантынгент, у адпаведнасці з мандатам АДКБ аб правядзенні міратворчай аперацыі, уведзены на непрацяглы час - да завяршэння і стабілізацыі ў краіне, - сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго звестак, абстаноўка ў Казахстане паступова стабілізуецца, канфлікт набліжаецца да завяршэння.
- Поўнач і паўночны захад ужо ўзяты пад кантроль адпаведных дзяржаўных органаў, як і практычна 90% населеных пунктаў, гарадоў і рэгіёнаў. Яшчэ ёсць нестабільнасць у Алматы і Алмацінскай вобласці, дзе праходзіць контртэрарыстычная аперацыя. Пасля яе завяршэння кантынгенты (і сёння аб гэтым было сказана кіраўніцтвам краін) будуць неадкладна вернуты ў пункты сталай дыслакацыі на тэрыторыі сваіх краін. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі, што ніводны міратворац не застанецца пасля гэтага на тэрыторыі Казахстана, - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Улас. інф.