Рабочая нарада з удзелам членаў АДКБ

Рабочая нарада з удзелам членаў АДКБ

9 студзеня 2022 года пад агульным кіраўніцтвам начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўніка Анатоля Сідарава ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылася рабочая нарада з удзелам прадстаўнікоў генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ.

У ходзе нарады было адзначана, што ўсе дзяржавы - члены АДКБ аператыўна накіравалі ў Рэспубліку Казахстан па просьбе кіраўніка дзяржавы для аказання дапамогі ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі воінскія кантынгенты. У складзе Калектыўных міратворчых сіл АДКБ падраздзяленні ўзброеных сіл Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Таджыкістан.

У найкарацейшыя тэрміны ажыццёўлена перакідка падраздзяленняў міратворчых сіл АДКБ з дзяржаў у Казахстан. Асаблівыя словы падзякі прагучалі на адрас ВКС Расіі.

Падраздзяленні Калектыўных міратворчых сіл АДКБ пачалі выкананне задач, асноўнымі з якіх з'яўляюцца ахова важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў Рэспублікі Казахстан.

Аб'яднаным штабам сумесна з Сакратарыятам АДКБ былі распрацаваны зацверджаныя Саветам калектыўнай бяспекі, Саветам міністраў абароны АДКБ дакументы па мерах, накіраваных на нармалізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Казахстан, па фарміраванню Калектыўных міратворчых сіл АДКБ і па правядзенні міратворчай аперацыі на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан.

Аб'яднаны штаб АДКБ з пачатку абвастрэння сітуацыі ў Рэспубліцы Казахстан пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы. Для каардынацыі ўзаемадзеяння з абароннымі ведамствамі дзяржаў - членаў АДКБ, фарміравання і разгортвання КМС АДКБ, кантролю за рэалізацыяй рашэнняў органаў АДКБ, а таксама ўзаемадзеяння па аператыўных, адміністрацыйных і пытаннях матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў Рэспубліку Казахстан накіравана аператыўная група на чале з намеснікам начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ.

Разгорнута кругласутачная работа Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ, які забяспечвае відэаканферэнцсувязь з абароннымі ведамствамі дзяржаў - членаў АДКБ. У мэтах выканання міратворчых задач Аб'яднаным штабам АДКБ ажыццяўляецца каардынацыя ўзаемадзеяння паміж ЦКР АДКБ, пунктам кіравання КМС АДКБ, міністэрствамі абароны дзяржаў - членаў АДКБ.

На асаблівым кантролі ўзаемадзеянне з абароннымі ведамствамі па пытаннях арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, размяшчэння воінскіх кантынгентаў дзяржаў - членаў АДКБ і папаўнення неабходных сродкаў.

Улас. інф.