Афіцыйная заява Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (Відэа)

Афіцыйная заява Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (Відэа)

Афіцыйная заява Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна:

«У адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ для выканання міжнародных і саюзніцкіх абавязанняў, Рэспубліка Беларусь накіроўвае для ўдзелу ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан, здольнай прывесці да парушэння канстытуцыйнага ладу, страты суверэнітэту і незалежнасці, беларускі вайсковы кантынгент.

Мною прынята рашэнне, і яно зацверджана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, для гэтых мэт накіраваць падрыхтаваную міратворчую роту са складу 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый.

Падраздзяленне прайшло ўвесь комплекс навучання і падрыхтавана для выканання такіх задач. Яно ўкамплектавана толькі ваеннаслужачымі па кантракце.

Сёння ноччу гэта падраздзяленне здзейсніла марш у раён аэрадрома Мачулішчы, дзе ажыццёўлена пагрузка на самалёты Расійскай Федэрацыі. Цяпер ідзе вылучэнне да месца выканання задач.

Па выніках размовы з міністрам абароны Рэспублікі Казахстан мы бачым іх поўную рашучасць да навядзення парадку і недапушчэння парушэння канстытуцыйнага ладу.

У сваю чаргу мы гатовы аказаць ім усю магчымую дапамогу ў рамках узятых на нас абавязацельстваў».