- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзяць курсы па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў.
Навучэнцы вывучаюць асновы тэрытарыяльнай абароны, удзельнічаюць у практычных занятках па парадку работы старшынь саветаў абароны раёнаў у ходзе яе разгортвання і вядзення.
Курсы праводзяцца з 2018 года. Ужо падрыхтавана больш за 70 чалавек. Начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Андрэй Маціевіч:
− Практыка паказвае, што прадстаўнікі, якія прайшлі курсы, зусім па-іншаму ўспрымаюць задачы тэрытарыяльнай абароны і значна больш мэтанакіравана і эфектыўна іх вырашаюць.
За апошнія гады праведзена істотная работа па ўдасканаленню тэрытарыяльнай абароны, якая развіваецца мэтанакіравана і забяспечвае выкананне ўскладзеных на яе задач. Непасрэдна ўдзельнікамі гэтага працэсу з'яўляюцца службовыя асобы мясцовых органаў улады. З дадзенай задачай яны спраўляюцца дастаткова паспяхова.
Сёння адзін з заняткаў на курсах па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў правёў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч.
Маёр Алег Някала, «Ваяр», фота аўтара і Аляксандра Стадуба