- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У фармаце відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Ваеннага камітэта АДКБ, у якім прыняў удзел начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч.
Ключавымі пытаннямі пасяджэння сталі:
аналіз выклікаў і пагроз ваеннай бяспекі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ;
дзейнасць Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі (г. Санкт-Пецярбург) у якасці базавай вучэбна-метадычнай арганізацыі па падрыхтоўцы ваенных кадраў для дзяржаў - членаў АДКБ па спецыяльнасцях ракетных войск і артылерыі;
аб дзяржаўных органах Кыргызскай Рэспублікі, якія дзейнічаюць у сферы забеспячэння абароны;
прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ у ваеннай сферы, прапанаваныя Рэспублікай Арменія на перыяд старшынства ў Арганізацыі ў 2022 годзе;
прыцягненне міратворчага патэнцыялу АДКБ да міратворчай дзейнасці ААН.
Праведзенае мерапрыемства і прынятыя рашэнні садзейнічаюць развіццю і ўмацаванню ваеннага складальніка АДКБ.
Улас. інф., фота Уладзіміра Блінова