- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін падзякаваў за службу лепшых салдат беларускай арміі. Урачыстая цырымонія ўшанавання ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія дабіліся лепшых вынікаў у баявой падрыхтоўцы ў 2020/2021 навучальным годзе, адбылася ў Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску.
З розных вайсковых часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл сюды прыбылі 60 лепшых салдат і сяржантаў. Усе яны атрымалі гадзіны з рук Міністра абароны Беларусі. Ганаровымі гасцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі маці ваеннаслужачых.
Кіраўнік ваеннага ведамства павіншаваў прысутных з дасягненнем высокіх вынікаў і падзякаваў жанчын за выхаванне дастойных грамадзян. Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін адзначыў:
- Запрашаючы лепшых салдат на сустрэчу з Міністрам абароны, нам заўсёды вельмі складана зрабіць гэты выбар. Таму, што ва Узброеных Сілах няма дрэнных салдат. За час службы вы, хлопцы, сталі па-сапраўднаму высакакласнымі спецыялістамі, дысцыплінаванымі, выканаўчымі і адказнымі ваярамі, надзейнымі абаронцамі Радзімы.
Неаднаразова вы дэманстравалі лепшыя свае якасці падчас мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі. Многія з вас прымалі непасрэдны ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2021», паспяхова выконваючы задачы і пацвярджаючы, што сучасная беларуская армія здольная супрацьстаяць любым выклікам і пагрозам.
Традыцыйна цырымонія супадае з ушанаваннем нашых любімых жанчын у сувязі з днём Дня маці, што стварае асаблівую атмасферу ўрачыстасці і душэўнасці, якую прыўносіце вы, дарагія жанчыны, сваімі ўсмешкамі, прыгажосцю і абаяннем. Бо ўсё, чаго дамагаецца ў жыцці чалавек, атрымліваецца дзякуючы маме: яе клопату, увазе і бясконцай матчынай любові. Дзякуй Вам за тое, што выгадавалі сапраўдных патрыётаў, надзейных абаронцаў нашай Радзімы.
Пасля ўрачыстасці ваеннаслужачыя адправіліся ў трохсутачнае звальненне.
Улас. інф., фота Уладзіміра Блінова, «Ваяр»