- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло ўшанаванне ваеннаслужачых-жанчын цэнтральнага апарата Міністэрства абароны ў сувязі з Днём маці. З гэтым важным святам жанчын павіншаваў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч:
- Нездарма кажуць, што будучыня нацыі - у руках маці. Гэта блізкае сэрцу кожнага чалавека свята. Яно сімвалізуе глыбокую павагу перад жанчынай і яе мацярынскай місіі. Даць жыццё малышу і выхаваць яго сапраўдным чалавекам - гэта вялікае прызначэнне. Перш за ўсё, ад маці дзіця атрымлівае ўрокі высокай маральнасці, справядлівасці і любові да сваёй Айчыны і сваіх блізкіх. Дарагія жанчыны, мы схіляемся перад вамі, захапляемся вашай мудрасцю, цярпеннем, уменнем у хуткім рытме сучаснага жыцця сумяшчаць сямейныя клопаты і прафесіяналізм. Нашы дарагія мамы, прыміце нізкі паклон за вашу працу, клопат, бясконцую і усеабдымную матчыну любоў. Хай спраўджваюцца вашы самыя запаветныя мары, а ў дамах заўсёды пануе згода, цяпло і дастатак, няхай дзеці прыносяць толькі цяпло і радасць. Ну а мы, мужчыны, зробім усё, каб вы змаглі выхаваць дзяцей пад мірным небам у паспяховай краіне. Са святам!
Пасля цёплых слоў перад шматлікімі гледачамі з яркімі творчымі нумарамі выступілі артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Улас. інф., фота Яна Гарбанюка