- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Беларускія ваеннаслужачыя прымуць удзел у сумесным вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2021», спецыяльным вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2021», спецыяльным вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2021».
Сумесныя вучэнні пройдуць у Таджыкістане з 18 па 23 кастрычніка на палігоне «Харбмайдон».
Нацыянальны воінскі кантынгент на сумесных вучэннях будзе прадстаўлены 256 беларускімі ваеннаслужачым і 5 адзінкамі тэхнікі.
Улас. інф., фота Алега Некала