Збор кіруючага складу фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Збор кіруючага складу фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

21 сакавіка пад кіраўніцтвам памочніка Міністра абароны па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансах – начальніка галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення генерал-маёра Пятра Галезніка праведзены збор кіруючага складу фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У ходзе збору падведзены вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Узброеных Сіл у 2012 годзе і ўдакладнены задачы фінансавага забеспячэння ў 2013 годзе.

Удзельнікi збору азнаёміліся з асаблівасцямi правядзення закупак у воінскіх часцях, арганізацыях Узброеных Сіл у 2013 годзе, зменамі ў грашовым забеспячэннi ваеннаслужачых і ў аплаце працы грамадзянскага персаналу воінскіх часцей (арганізацый) Узброеных Сіл.

У ходзе практычных мерапрыемстваў была вывучана методыка арганізацыі планавання, правядзення маніторынгу арганізацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці воінскай часці.