Аб акрэдытацыі замежных СМІ для асвятлення ССВ «Захад-2021»

Аб акрэдытацыі замежных СМІ для асвятлення ССВ «Захад-2021»

10-16 верасня 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь пройдзе сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2021».

Прадстаўнікам замежных СМІ, зацікаўленым у асвятленні вучэнняў «Захад-2021», неабходна накіраваць адпаведную заяўку ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь не пазней за 25 жніўня 2021 года.

Пералік дакументаў, неабходных для атрымання акрэдытацыі, размешчаны на інтэрнэт-старонцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Прэс-служба - акрэдытацыя» і адпавядае парадку атрымання часовай акрэдытацыі прадстаўнікоў замежных СМІ. Паралельна неабходна таксама накіраваць заяўку ў прэс-службу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (кантактная інфармацыя: 297-12-88, 297-28-47, press@mod.mil.by).

Пры наяўнасці ў журналіста замежнага СМІ карткі акрэдытацыі пры МЗС, сапраўднай на час правядзення вучэнняў, заяўка на акрэдытацыю накіроўваецца толькі ў Міністэрства абароны.

Акрэдытацыя прадстаўнікоў беларускіх СМІ будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам у абазначаныя вышэй тэрміны. Заяўкі неабходна накіроўваць на электронны адрас: press@mod.mil.by.