- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Дэлегацыя на чале з першым намеснікам Міністра абароны - начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан генерал-лейтэнантам Муратам Бектанавым наведала 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду.
Казахстанская дэлегацыя сустрэлася з кіраўніцтвам сілавых структур Брэста, а таксама з ветэранамі ПДВ і ССА Узброеных Сіл Беларусі.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч і генерал-лейтэнант Мурат Бектанаў наведалі Брэсцкую крэпасць, ушанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да манумента «Мужнасць».
Улас. інф.