- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У перыяд з 22 па 25 чэрвеня 2021 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства пройдзе рэспубліканскі злёт навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў. Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Адкрыццё рэспубліканскага злёту прайшло на «Алеі Герояў 120 дывізіі» пад кіраўніцтвам камандзіра брыгады гвардыі палкоўніка Паўла Шабека. Ганаровымі гасцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мацюшонак, начальнік 2-га аддзела ўпраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Сяргей Корнеў, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Алена Ануфровіч.
У даніну памяці пра абаронцаў нашай краіны, тых, хто загінуў на франтах у гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі рэспубліканскага злёту сумесна з ваеннаслужачымі 120 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Алея Герояў 120 дывізіі». Пасля чаго ўдзельнікі прайшлі ўрачыстым маршам пад гукі аркестра.
У рэспубліканскім злёце прымуць удзел 7 камандаў з розных абласцей Беларусі. Для іх сфарміравана насычаная культурна-адукацыйная праграма. На базе 120 амбр будзе праведзена ваенна-патрыятычная гульня «Арляня».
Вікторыя Вайцешонак, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова