- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння пачалося камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці. Паводле задумы вучэння штаб зоны тэрытарыяльнай абароны атрымаў распараджэнне Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Затым было праведзена пасяджэнне савета абароны Брэсцкай вобласці, які прыняў шэраг рашэнняў па дзеяннях войск тэрытарыяльнай абароны.
Як расказаў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Андрэй Маціевіч, вучэнне мае дзве асноўныя задачы. Першая - ацэнка дзеяздольнасці створанай сістэмы кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны. Для гэтага сфарміраваны штаб зоны і два штаба раёнаў тэрытарыяльнай абароны - Пінскага і Іванаўскага, а таксама прыцягнуты саветы абароны вобласці і двух раёнаў. Другая важная задача - даць практыку асабістаму складу падраздзяленняў тэрытарыяльных войск у вырашэнні задач па ахове і абароне аб'ектаў, удзеле ў забеспячэнні ваеннага становішча і супрацьдзеянні дзейнасці дыверсійна-разведвальных груп праціўніка.
Для ўдзелу ў вучэнні сфарміраваны два стралковых батальёна і адна стралковая рота, якія будуць адпрацоўваць задачы на практыцы. Галоўныя асаблівасці вучэння - занальны прынцып прымянення тэрытарыяльных войск, гэта значыць падраздзялення аднаго раёна перадыслакуюцца для вырашэння задач у іншы раён. А таксама адпрацоўка сумесных дзеянняў з прадстаўнікамі МУС. Гэта і нясенне службы на кантрольна-прапускных пунктах, і сумеснае патруляванне для забеспячэння мерапрыемстваў ваеннага становішча і іншыя задачы. Акрамя таго, на вучэнні будзе адпрацавана пытанне перамяшчэння пунктаў кіравання.
Ваенны камісар Брэсцкай вобласці палкоўнік Алег Канавалаў:
- Вучэнне праходзіць на тэрыторыі Брэста і Брэсцкага раёна, а таксама Пінскага і Іванаўскага раёнаў. У рамках падрыхтоўкі да КШВ першыя ваеннаабавязаныя былі прызваны для правядзення збораў 1 чэрвеня. На сённяшні дзень частка падраздзяленняў ужо сфарміравана. Прайшлі баявое зладжванне, абсталяваны месцы, на якіх ваеннаабавязаныя будуць выконваць задачы. Гэта і блокпосты, і кантрольна-прапускныя пункты, і іншыя аб'екты тэрытарыяльнай абароны. Шэраг падраздзяленняў ужо прыступілі да выканання задач па прызначэнні. Усяго з запасу прызвана больш за 120 ваеннаабавязаных з двух раёнаў Брэсцкай вобласці.
Камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці будзе праходзіць да 23 чэрвеня.
Падпалкоўнік Дзмітрый Лабашоў, «Ваяр», фота аўтара