- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У інтарэсах планавай падрыхтоўкі тэрытарыяльных войск у 2021 годзе з 17 па 23 чэрвеня праводзіцца камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці.
Мэта вучэння - ацаніць эфектыўнасць сістэмы тэрытарыяльнай абароны, работу штабоў і вайсковых часцей тэрытарыяльных войск у ходзе завяршэння разгортвання і выканання задач па прызначэнні сіламі тэрытарыяльнай абароны.
У ходзе дадзенага вучэння плануецца:
вызначыць гатоўнасць тэрытарыяльных войск выканаць вучэбна-баявыя задачы;
павысіць здольнасць штабоў кіраваць сіламі тэрытарыяльнай абароны ў ходзе аховы важных аб'ектаў, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, забеспячэння ваеннага становiшча;
аказаць практычную дапамогу службовым асобам органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны пры выкананні пастаўленых задач.
У вучэнне прыцягваюцца ваеннаабавязаныя, якія праходзяць ваенныя зборы ў складзе воінскіх часцей тэрытарыяльных войск Пінскага і Іванаўскага раёнаў.