Пытаннях падрыхтоўкі прызыўнікоў - дзяржаўная ўвага

Пытаннях падрыхтоўкі прызыўнікоў - дзяржаўная ўвага

У 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе адбылося выязное расшыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведалі Пакой баявой славы славутага злучэння, азнаёміліся з выставай узораў формы адзення і стралковай зброі, наведалі навучальны корпус і казарму, салдацкую сталовую, агледзелі асноўныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

У пасяджэнні акрамя членаў Прэзідыума прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх арганізацый, камандаванне Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя 120 амбр, сувораўцы, а таксама прадстаўнікі педагагічнага калектыву СШ №93 г. Мінска.

На пасяджэнні выступіў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін з дакладам на тэму «Аб шляхах удасканалення падрыхтоўкі прызыўнікоў да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь як важны фактар умацавання абараназдольнасці ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз».

Пасяджэнне вяла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У абмеркаванні дакладу Міністра абароны ўдзельнічалі члены Прэзідыума Савета Рэспублікі.

Уладзімір Шурхавецкі, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова