Юбілейны выпуск у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы

Юбілейны выпуск у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы

У Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы адбыўся 65-ы выпуск выхаванцаў. У гэтым годзе пуцёўку ў жыццё атрымалі 70 сувораўцаў. На ўрачыстай цырымоніі выпуску пецярым выпускнікам былі ўручаны атэстаты асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём і аднаму - з срэбнай. Дыпломы і медалі яны атрымалі з рук намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Андрэя Жука.

Cа знамянальнай падзеяй рабят павіншавалі службовыя асобы абароннага ведамства, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і, вядома ж, блізкія выпускнікоў.

Сённяшнія выпускнікі памнажаюць слаўныя традыцыі сувораўскага вучылішча выдатнымі поспехамі ў вучобе, высокімі дасягненнямі ў спорце.

Сярод сувораўцаў выпускной роты - лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, неаднаразовыя пераможцы рэспубліканскіх спартакіяд па ваенна-прыкладных відах спорту кадэцкіх вучылішч, сувораўскага вучылішча і спецыялізаваных ліцэяў, рэспубліканскіх спаборніцтваў па праграмах зімовага і летняга мнагабор'я «Абаронца Айчыны».

Пасля шматлікіх віншаванняў і ўручэння атэстатаў выпускнікі выканалі музычную кампазіцыю, станчылі вальс і прайшлі ўрачыстым маршам міма трыбуны, прагукаўшы «Вось і ўсё!» і кінуўшы манеты ў паветра.

Абсалютная большасць выпускнікоў вырашылі ісці армейскай дарогай. Выбраўшы ганаровую прафесію афіцэра, многія працягнуць навучанне ў навучальных установах сістэмы ваеннай бяспекі краіны.

У сценах Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча выхоўваюць будучую эліту арміі і сапраўдных мужчын. Пуцёўку ў жыццё тут атрымалі больш за 13 тысяч юнакоў. 350 сувораўцаў скончылі вучылішча з залатым медалём, 447 - з срэбнай. Больш за 60 выпускнікоў сталі генераламі, больш за 150 - кандыдатамі навук, дацэнтамі і прафесарамі.

Вікторыя Вайцешонак, «Ваяр», фота Яна Гарбанюка і Аляксандра Стадуба