- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь актываваная адміністрацыйная працэдура «Выдача дазволу на правядзенне аэрафотаздымкі і аэрамагнітнай здымкі» у электроннай форме.
Цяпер юрыдычныя асобы могуць накіраваць заяўку, выкарыстоўваючы адзіны партал электронных паслуг - код паслугі: 156.21.5
Фізічныя асобы могуць падаць заяўку на выдачу дазволу на правядзенне аэрафотаздымкі і аэрамагнітнай здымкі, накіраваўшы сканіраванны запыт па электроннай пошце afs@mod.mil.by.
Мяркуецца, што перавод адміністрацыйнай працэдуры ў электронную форму паскорыць працэс атрымання дазволаў на правядзенне аэрафотаздымкі.