Памятная акцыя

Памятная акцыя

Дэлегацыя Міністэрства абароны прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы» у сталічным парку Дружбы народаў.

Памятная акцыя была прымеркавана да 35-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Ушанаваць памяць ахвяраў чарнобыльскай трагедыі прыйшлі ліквідатары аварыі, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі Мінгарвыканкама, сілавых ведамстваў, члены грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў.

Ядзерная тэхнагенная катастрофа адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 года на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС, размешчанай у некалькіх кіламетрах ад беларускай мяжы ва ўкраінскім горадзе Прыпяць.

Забруджванню радыеактыўнымі рэчывамі падвергліся паўночная частка Украіны, захад Расіі і Беларусь.

фота Яна Гарбанюка