У ВПС і войсках СПА завяршылася СШТ

У ВПС і войсках СПА завяршылася СШТ

18 сакавіка завяршылася сумесная беларуска-расійская штабная трэніроўка ВПС і войск СПА. Ад Расійскай Федэрацыі ў ёй прынялі ўдзел аператыўныя групы 6-й арміі ВПС і СПА Заходняй ваеннай акругі, 4-й арміі ВПС і СПА Паўднёвай ваеннай акругі і 14-й арміі ВПС і СПА Цэнтральнай ваеннай акругі.

У ходзе трэніроўкі былі адпрацаваны пытанні планавання прымянення ВПС і войск СПА ў абарончай аперацыі РГВ (С); перабазіроўвання авіяцыі Паветрана-касмічных сіл Расіі на аэрадромы Рэспублікі Беларусь; кіравання падначаленымі злучэннямі і воінскімі часцямі, якія ўваходзяць у склад Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны; аховы заходняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы ў рамках удзелу ў абарончай аперацыі РГВ (С).

Пры планаванні ужывання вайсковай групоўкі ўлічваўся вопыт баявых дзеянняў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і Нагорным Карабаху.

Сумесная штабная трэніроўка дазволіла павысіць узровень падрыхтоўкі кіруючага складу ВПС і войск СПА Рэспублікі Беларусь і Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі па планаванні прымянення падначаленых злучэнняў і вайсковых часцей, а таксама павысіць узровень зладжанасці іх сумесных дзеянняў.

Начальнік галоўнага штаба - першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Андрэй Гурцэвіч высока ацаніў дзеянні навучэнцаў у планаванні баявых дзеянняў і адпрацоўку ўсіх задач, пастаўленых камандуючым ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.