Дзень адчыненых дзвярэй

Дзень адчыненых дзвярэй

20 сакавіка 2021 г. ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» (далей - Ваенная акадэмія) адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй.

Запрашаем выкладчыкаў, навучэнцаў і ўсіх жадаючых наведаць Ваенную акадэмію.

У ходзе правядзення Дня адчыненых дзвярэй будзе растлумачаны парадак прыёму і навучання ў Ваеннай акадэміі, праведзена экскурсія па факультэтах, прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і побытам курсантаў, месцамі іх пражывання і навучання.

Дзень адчыненых дзвярэй у Ваеннай акадэміі будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 220. Пачатак - 10.00 у клубе «Ракетчык».