- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі на 2021 год з 9 сакавіка па 2 красавіка 2021 г. на палігоне Муліно Ніжагародскай вобласці пад кіраўніцтвам начальніка аддзялення аддзела агульнавайсковай падрыхтоўкі ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Заходняй ваеннай акругі пройдуць мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенню сумесных ротных і батальённага тактычных вучэнняў. У іх прымуць удзел мотастралковая і танкавая роты механізаваных брыгад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На першым этапе, з 16 па 18 сакавіка 2021 года, будуць праведзены двухбаковыя ротныя тактычныя вучэнні. У ходзе іх роты адпрацуюць пытанні здзяйснення маршу ў раёны баявога прызначэння, вядзення бою ва ўмовах складанага радыёэлектроннага становішча і прымянення праціўнікам сродкаў паветранага нападу, адлюстравання контратакі ва ўмовах прымянення праціўнікам баявых БПЛА.
На другім этапе, з 22 сакавіка па 2 красавіка 2021 г., будзе праведзена сумеснае батальённае тактычнае вучэнне, падчас якога ваеннаслужачыя адпрацуюць пытанні арганізацыі і здзяйснення маршу ў раён баявога прызначэння ва ўмовах уздзеяння незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка; падрыхтоўкі і вядзення манеўранай абароны ва ўмовах складанага радыёэлектроннага становішча; выхаду з бою ў раён аднаўлення баяздольнасці і ўдзелу ў контратацы сумесна з рэзервамі, якія надышлі.
Удзел у дадзеных мерапрыемствах дасць магчымасць устанавіць адзіныя погляды на методыку падрыхтоўкі і правядзення сумесных вучэнняў, вызначыць найбольш эфектыўныя і мэтазгодныя метады работы камандзіраў і падраздзяленняў, удасканальваць практычныя навыкі асабістага складу пры выкананні сумесных баявых задач у ходзе падрыхтоўкі і вядзення бою.
Улас. інф., фота Уладзіміра Блінова